Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ гатовы працягваць дачыненьні зь Менскам


Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў камісар Эўразьвязу па пашырэньні Штэфан Фюле.

Назваўшы затрыманьні ўдзельнікаў пасьлявыбарных пратэстаў "непрымальнымі", эўракамісар дадаў, што Брусэль лічыць неабходным працягваць залучэньне Беларусі ў агульнаэўрапейскія працэсы.

"Адначасова, я мяркую, што важна ведаць, што нам патрэбнае залучэньне дзеля беларускага народу, дзеля грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Нам патрэбна ўсталяваць рамкі нашых адносінаў".
XS
SM
MD
LG