Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ дазволіў сумнявацца ў злачыннасьці камунізму


Эўрапейская камісія адхіліла прапанову шэрагу краінаў Усходняй Эўропы прадугледзець пакараньне за адмаўленьне злачынстваў камуністычнага рэжыму, паведамляе брытанская газэта Guardian.

14 сьнежня міністры замежных спраў Літвы, Баўгарыі, Чэхіі, Латвіі, Румыніі і Вугоршчыны накіравалі ў Эўракамісію допіс, у якім заклікалі належным чынам ацаніць таталітарныя рэжымы, у прыватнасьці камуністычныя.

У 2007 годзе Рада Эўразьвязу парэкамэндавала крыміналізаваць адмаўленьне злачыннасьці галакосту.

Эўракамісар па юрыдычных пытаньнях Мэцью Ньюмэн выказаў меркаваньне, што рэпрэсіі камуністычных рэжымаў нельга прыраўноўваць да галакосту, бо, нягледзячы на сувымерную колькасьць ахвяр, камуністычныя рэпрэсіі не былі накіраваныя на пэўную этнічную меншыню.
XS
SM
MD
LG