Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Ірынай Халіп у СІЗА КДБ сустрэўся яе адвакат


Ірына Халіп
Ірына Халіп
Уладзімер Тоўсьцік сустрэўся са сваёй падабароннай 21 сьнежня ў сьледчым ізалятары КДБ.

Адвакат паведаміў БелаПАН, што са здароўем у ягонай падабароннай усё ў парадку.

Ад далейшых камэнтароў Тоўсьцік адмовіўся ў сувязі з падпіскай пра неразгалошваньне.

Бацька Ірыны, кінадраматург Уладзімер Халіп паведаміў, што адвакат прысутнічаў на допыце ягонай дачкі. Допыт доўжыўся чатыры гадзіны.

"Адвакат адзначыў, што ён бачыў шмат зламаных людзей, але Ірына паводзіла сябе вельмі годна і не зламалася", — адзначыў Уладзімер Халіп.

Ён таксама паведаміў, што 22 сьнежня ў СІЗА КДБ у іх з жонкай адмовіліся прыняць перадачу для дачкі (зубную шчотку і цёплыя рэчы). Супрацоўнікі КДБ спаслаліся на тое, што Ірына мае статус затрыманай, а не арыштаванай.

Журналістка расейскай "Новой газеты" Ірына Халіп, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, праходзіць падазраванай па справе, заведзенай паводле крымінальнага артыкула "Масавыя беспарадкі".

Выступ Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева і Ірыны Халіп 6 сьнежня на Прывакзальнай плошчы Менску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG