Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнагорыя заклапочаная пачаткам перамоваў аб далучэньні да ЭЗ


Ігар Лукшыч, чыя кандыдатура была прапанаваная на пасаду прэм'ер-міністра Чарнагорыі, заявіў, што лічыць сваёй першачарговай задачай пачатак перамоваў для далучэньня краіны да Эўрапейскага Зьвязу. Лукшыч выказаў надзею на тое, што графік будучых перамоваў будзе ўзгоднены і абвешчаны да канца наступнага году. Пры гэтым ён адзначыў, што прыкладзе ўсе намаганьні для прасоўваньня патрабаваных Брусэлем рэформаў.

На мінулым тыдні Чарнагорыі быў нададзены афіцыйны статус кандыдата ў сябры Эўрапейскага Зьвязу.
XS
SM
MD
LG