Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія назвала "непрымальнай" сытуацыю на лётнішчах


Эўрапейская камісія назвала "непрымальнай" сытуацыю, што склалася апошнімі днямі з авіязносінамі ў шэрагу краінаў Эўропы. У заяве сябра Эўракамісіі, адказнага за праблематыку транспарту, Сійма Каласа адказнасьць за затрымкі і адмены рэйсаў ускладваюцца на кампаніі, якія кіруюць лётнішчамі.

Сьцьвярджаецца, што яны недастаткова добра падрыхтаваліся да моцных халадоў і сьнегападаў, з прычыны якіх адмененыя сотні рэйсаў на лётнішчах Лёндану, Парыжу, Франкфурту і шэрагу іншых гарадоў. Шмат пасажыраў чакаюць вылету ўжо трое сутак.
XS
SM
MD
LG