Заснавальніка праекту WikiLeaks Джуліяна Асанжа, якога судзяць у Вялікай Брытаніі, вызваляць пад заклад памерам 240 тысяч фунтаў. Суд у Лёндане сёньня не задаволіў апэляцыі абвінаваўчага боку – той абскарджваў прынятую два дні назад пастанову аб закладзе.
Асанж застанецца на волі да часу, пакуль справа аб ягонай экстрадыцыі ня будзе разгледжаная брытанскім судом. Першае паседжаньне плянуецца на 11 студзеня.
Выдачы Асанжа патрабуе Швэцыя, дзе ён абвінавачваецца ў сэксуальным гвалце. Асанж лічыць абвінавачаньні сфабрыкаванымі і скіраванымі на яго дыскрэдытацыю пасьля таго, як сайт WikiLeaks абнародаваў тысячы сакрэтных амэрыканскіх дыпляматычных дакумэнтаў.