Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца саміт Эўразьвязу


У Брусэлі сёньня пачынаецца двухдзённы саміт Эўрапейскага Зьвязу. Галоўная тэма абмеркаваньняў – фінансавыя праблемы шэрагу краінаў эўразоны. Акрамя Грэцыі, якая ўжо атрымала фінансавую дапамогу ад ЭЗ і МВФ, і Ірляндыі, парлямэнт якой напярэдадні ўхваліў атрыманьне такой дапамогі, сур'ёзныя цяжкасьці маюць Гішпанія і Партугалія.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель напярэдадні сустрэчы выказала перакананьне ва ўстойлівасьці эўра і што Эўразьвяз зможа, калі будзе такая неабходнасьць, дапамагчы любой дзяржаве-сяброўцы ЭЗ.
XS
SM
MD
LG