У Нямеччыне затрыманыя двое грамадзянаў Індыі, якіх падазраюць у датычнасьці да паставак зброі сікхскім экстрэмістам. Паводле інфармацыі пракуратуры ФРГ, яны ўваходзяць у склад арганізацыі "Халістан Зіндабад Форс", якая змагаецца за стварэньне незалежнай сікхскай дзяржавы ў рэгіёне Пенджаб – на тэрыторыі Індыі і Пакістану.
Паводле дадзеных сьледзтва, затрыманыя на падробленыя дакумэнты набывалі для сэпаратыстаў зброю і боезапасы.
Паводле дадзеных сьледзтва, затрыманыя на падробленыя дакумэнты набывалі для сэпаратыстаў зброю і боезапасы.