У Кітае сёньня адбудзецца ўручэньне “Прэміі міру Канфуцыя”, якую называюць кітайскай альтэрнатывай Нобэлеўскай прэміі міру.
"Прэмія міру Канфуцыя" прысуджаная былому віцэ-прэзыдэнту Тайваню Лянь Чаню за ўнёсак у нармалізацыю дачыненьняў паміж Кітаем і Тайванем, які Кітай лічыць сваёй правінцыяй.
Нобэлеўская прэмія міру прысуджаная сёлета кітайскаму дысэдэнту Лю Сяобо, які цяпер адбывае турэмнае зьняволеньне паводле абвінавачаньня ў "падрыўной дзейнасьці". Улады КНР не пусьцілі ў Нарвэгію на цырымонію, якая мае адбыцца заўтра, жонку Лю Сяобо, а таксама чынілі ціск на прадстаўнікоў іншых краін, каб яны байкатавалі цырымонію.