Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран гатовы абмеркаваць ядзерны абмен


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад даў зразумець, што Іран ізноў гатовы абмеркаваць мэханізм ядзернага абмену на перамовах з шасьцёркай уплывовых дзяржаў.

Летась на перамовах аб іранскай ядзернай праграме паміж Тэгеранам і міжнароднай супольнасьцю, бакі дасягнулі прынцыповай згоды адносна мэханізму абмену іранскага нізкаўзбагачанага ўрану на высокаўзбагачанае радыяактыўнае паліва. Мэтай зьдзелкі было спыніць уласную праграму Ірану па распрацоўцы высокаўзбагачанага ўрану, які можа выкарыстоўвацца для стварэньня ядзернай зброі.

Па выніках двухдзённых перамоў у Жэневе, якія завяршыліся сёньня, бакі дамовіліся працягнуць перамовы ў студзені ў Стамбуле.
XS
SM
MD
LG