Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асанж назваў свой арышт нападам супраць свабоды смі


Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж, праз дзень пасьля свайго арышту ў Лёндане, выступіў у абарону свайго вэб-сайту.

У перадавым артыкуле ў аўстралійскай газэце Асанж піша, што дэмакратыя патрабуе моцных смі, каб спрыяць сумленнасьці урадаў і WikiLeaks адыгрывае ролю ў гэтым. Асанж адмаўляе, што публікацыі на сайце ствараюць пагрозу жыцьцю людзей.

Прэсавы прадстаўнік WikiLeaks заявіў, што арышт Асанжа з’яўляецца нападам супраць свабоды смі і паабяцаў, што публікацыі на сайце будуць працягвацца.
XS
SM
MD
LG