Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пачаў выкарыстоўваць уласны ўран


Іран заявіў, што сёньня ўпершыню пачне выкарыстоўваць на адной з АЭС свой уласны ўран.

Гэтая заява зроблена напярэдадні аднаўленьня ў Жэнэве перамоваў аб іранскай ядзернай праграмы.

Раней Іран выкарыстоўваў уранавы канцэнтрат, імпартаваны з Паўднёвай Афрыкі ў 1970-х гадох.

Цяпер, аднак, ён, як заяўлена іранскімі ўладамі, здабывае гэты канцэнтрат на адным з уласных радовішчаў.

Іран настойвае на тым, што яго ядзерная праграма носіць мірны характар, хоць заходнія краіны кажуць, што яна можа быць выкарыстаная і для вытворчасьці бомбаў.
XS
SM
MD
LG