Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША перадалі Расеі скрадзеныя дакумэнты


ЗША вярнулі Расеі арыгіналы гістарычных дакумэнтаў, якія ў 1990-я – 2000-я гады былі выкрадзеныя з расейскіх архіваў. На цырымоніі ў Вашынгтоне амбасадару Расеі ў ЗША Сяргею Кісьляку быў перададзены 21 дакумэнт, улучна з указамі расейскіх імпэратараў і загады савецкіх палкаводцаў.

Дакумэнты зьніклі з Расейскага дзяржаўнага гістарычнага архіву ў Пецярбурзе і дзяржаўнага ваеннага архіву ў Маскве. Амэрыканскія праваахоўныя службы знайшлі іх на тэрыторыі ЗША на запыт Масквы пасьля таго, як некаторыя з дакумэнтаў былі выстаўленыя на продаж на аўкцыёнах.
XS
SM
MD
LG