Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня верыць Саакашвілі


Расея сумняваецца ў шчырасьці заяваў грузінскага прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі аб адмове выкарыстаньня сілы для вырашэньня праблемы тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі, гаворыцца ў камэнтары афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расеі, апублікаваным на сайце ведамства.

Расея паверыць абяцаньням Саакашвілі не прымяняць сілу ў Закаўказьзі толькі тады, калі яны будуць выкладзеныя на паперы і атрымаюць юрыдычную моц, падкрэсьліваецца ў заяве.

Выступаючы ў аўторак на сэсіі Эўрапарлямэнту, прэзыдэнт Грузіі Міахаіл Саакашвілі заявіў, што Тбілісі больш ніколі не ўжыве сілы, каб вярнуць пад свой кантроль самаабвешчаныя рэспублікі Абхазію і Паўднёвую Асэтыю.
XS
SM
MD
LG