Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СААЗ заклікае зрабіць мэдыцыну больш даступнай


Краіны сьвету павінны палепшыць фінансаваньне сваіх сыстэмаў аховы здароўя з тым, каб як мага больш людзей маглі атрымліваць мэдыцынскую дапамогу, – заявіла сёньня Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).

Паводле ацэнак арганізацыі, высокі кошт мэдычных паслуг штогод штурхае за рысу беднасьці 100 мільёнаў чалавек.

СААЗ адзначае, што старэньне насельніцтва, павелічэньне колькасьці хранічных захворваньняў і недастатковае фінансаваньне кладуцца вялікім цяжарам на нацыянальныя службы аховы здароўя, якія і так, часта, не забясьпечваюць усеагульнага пакрыцьця.
XS
SM
MD
LG