Былы віцэ-прэзыдэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жан-П'ер Бэмба паўстаў перад Міжнародным крымінальным судом у Гаазе.
Ён адкінуў выстаўленыя яму абвінавачваньні ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці.
Пракуроры сьцьвярджаюць, што Бэмба, калі камандаваў незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі, уведзенымі ў Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку (ЦАР) на пачатку 2000-х гадоў, дапускаў масавыя забойствы, згвалтаваньні, рабаваньне. Войскі былі ўведзеныя па просьбе ўладаў ЦАР для здушэньня спробы перавароту.
Бэмба, які лічыўся магчымым кандыдатам у прэзыдэнты Конга на будучых выбарах, зьяўляецца найбольш высокапастаўленым палітыкам, што паўстае перад Міжнародным крымінальным судом за ўвесь час яго працы – з 2002-га году.