Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеву не дазволілі ў радыёзвароце выкарыстоўваць свае песьні


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімеру Някляеву не дазволілі выкарыстоўваць у сваім перадвыбарчым радыёзвароце фрагмэнты песень на свае вершы.

"Я хацеў падчас запісу звароту паставіць свае песьні. Шэсьць раніцы, людзям хочацца чаго-небудзь жыцьцесьцьвярджальнага. Не дазволілі", — паведаміў Някляеў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Матывіроўкай адмовы было тое, што ўсе кандыдаты павінны быць у роўных умовах.

"Мы ня можам быць першапачаткова ў роўных умовах. Ня ўсе ж кандыдаты ў прэзыдэнты пішуць вершы", — адзначыў Някляеў.

Ён зьвярнуўся ў Цэнтравыбаркам з просьбай даць кіраўніцтву тэлерадыёкампаніі тлумачэньні наконт выкарыстаньня кандыдатамі эфірнага часу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG