Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі адбылася акцыя антыглябалістаў


Сёньня ў Дзень Незалежнасьці Латвіі ў Рызе адбылася акцыя антыглябалістаў. Да Помніку свабоды быў складзены жалобны вянок, які, па задуме арганізатараў акцыі, павінен сымбалізаваць страту дзяржаўнай незалежнасьці. Лідэр латыскіх антыглябалістаў Андрыс Оралс заявіў, што “тэрыторыю распрадаюць, у асноўным скандынавам, немцам. Жыхары Латвіі самі з’язджаюць”.

Эканаміст Ралі Карнэтэ сказаў, што цяперашні Дзень Незалежнасьці Латвія сустракае з найгоршымі эканамічнымі паказчыкамі.
XS
SM
MD
LG