Лідэрка дэмакратычнай апазыцыі М'янмы Аун Сан Су Чжы заклікала сёньня да "негвалтоўнай рэвалюцыі" ў краіне. Прамаўляючы ў штаб-кватэры сваёй партыі ў Янгоне, яна заявіла пра сваю ўпэўненасьць у тым, што дэмакратыя ўрэшце прыйдзе ў яе краіну.
У суботу ўлады вызвалілі Су Чжы з-пад хатняга арышту – праз тыдзень пасьля спрэчных выбараў, на якіх перамаглі ляяльныя да кіроўнай хунты партыі.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру Су Чжы правяла ў зьняволеньні 15 з апошніх 21 гадоў.