Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: Мэркель пераабралі на пасаду


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пераабраная на пасаду лідэра Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу, якую яна займае з 2000 году.

На канфэрэнцыі партыі ў горадзе Карлсруэ за яе прагаласавала болей за 90% дэлегатаў. Інфармацыйныя агенцтвы, аднак, адзначаюць, што папярэднім разам падтрымка Мэркель была на 5% большай.

Прамаўляючы на сходзе канцлерка заклікала аднапартыйцаў не зважаць на вынікі апытаньняў, якія сьведчаць пра падзеньне папулярнасьці кансэрватараў сярод насельніцтва. Замест гэтага Мэркель заклікала засяродзіцца на дасягненьні пастаўленых перад урадам задачаў.

Сацыялягічныя апытаньні сьведчаць пра тое, што рэгіянальныя выбары, якія пройдуць у наступным годзе ў шасьці з 16 зямель Нямеччыны, могуць істотна аслабіць пазыцыі кіроўнай партыі.
XS
SM
MD
LG