Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прайшлі акцыі ў падтрымку журналістаў


У Маскве каля трохсот чалавек прыйшлі на акцыю пратэсту супраць нападаў на журналістаў і грамадзянскіх актывістаў.

Мітынг, арганізаваны абаронцамі Хімкінскага лесу, прымеркаваны да двухгадовай гадавіны зь дня нападу на журналіста Міхаіла Бекетава. Вінаватыя ў злачынстве, у выніку якога Бекетаў стаў інвалідам, да гэтага часу ня знойдзены.

На пачатку лістападу напады былі здзейсненыя на Хімкінскага актывіста Канстанціна Фяцісава і журналіста Алега Кашына, шэраг публікацый якога таксама быў прысьвечаны тэме Хімкінскага лесу.

Акцыі пратэсту адбыліся сёньня таксама ў Екацярынбургу і Самары. Пікет у падтрымку Алега Кашына прайшоў у Калінінградзе.
XS
SM
MD
LG