У Ёкагаме, дзе пачынае працу саміт арганізацыі Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС), сотні чалавек выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць прыезду ў Японію старшыні КНР Ху Цзыньтао.
Гэты адзін з апошніх выступаў японскіх нацыяналістаў, які выкліканы абвастрэньнем адносін паміж Токіо і Пэкінам з-за інцыдэнту ў раёне спрэчных выспаў ва Усходне-Кітайскім моры два месяцы таму.
Дэманстранты ў Ёкагаме, якія выйшлі на вуліцы з японскімі сьцягамі, а таксама з забароненымі кітайскімі ўладамі сьцягамі Тыбету, пратэстуюць пад лёзунгамі: "Абаронім нашу тэрыторыю" і "Не – кітайскаму імпэрыялізму".