Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз гатовы дапамагчы Ірляндыі


Кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, напярэдадні саміту "Вялікай дваццаткі", які распачаўся сёньня ў Сеуле, заявіў, што Эўразьвяз гатовы аказаць падтрымку Ірляндыі, калі яна ў тым мае патрэбу.

"Важна разумець, што ўсе неабходныя інструмэнты, якія патрэбныя, каб аказаць дапамогу, у краін ЭЗ і Эўразоны ёсьць, але я не зьбіраюся займацца спэкуляцыямі на гэтую тэму", – заявіў Барозу, адказваючы на пытаньні журналістаў.

Ірляндыя зараз мае вялікую праблему бюджэтнага дэфіцыту, самага буйнога сярод краін ЭЗ, сьцьвярджаючы, што ня мае патрэбы ў экстранных мерах па выратаваньні накшталт тых, што былі аказаныя Грэцыі.
XS
SM
MD
LG