Папа рымскі Бэнэдыкт XVI завяршыў двухдзённы візыт у Гішпанію, падчас якога ён заклікаў эўрапейцаў умацавацца ў веры і падтрымаць традыцыйныя хрысьціянскія каштоўнасьці, сям'ю і шлюб.
Падчас візыту Папа наведаў раку з мошчамі Апостала Якуба ў горадзе Сант'яга-дэ-Кампастэла. Адслужыў імшы: пад адкрытым небам і ў храмах, у тым ліку ў саборы Святога Сямейства ў Барсэлёне, што пачаў будавацца ў канцы XIX стагодзьдзя паводле праекту вядомага архітэктара Антоніа Гаўдзі, і да гэтага часу не дабудаваны.
Папа выказаў заклапочанасьць з нагоды, як ён выказаўся, "агрэсыўнага атэізму" ў Гішпаніі, што некалі была апірышчам каталіцызму. Зараз тут царква выганяецца з сыстэмы адукацыі і падвяргаецца ганеньню, прынятыя законы, якія дапускаюць свабоду абортаў і аднаполыя шлюбы.