Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Ісламабад "недастаткова хутка" зжывае экстрэмізм


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, які знаходзіцца з візытам у Індыі, выказаўся адносна намаганьняў ўраду Пакістану ў супрацьдзеяньні тэрарызму. Абама адзначыў, што Ісламабад зжывае "метастазы" экстрэмізму ня так хутка, як хацелася б Вашынгтону.

Абама прызнаў, што гісторыя дачыненьняў паміж Індыяй і Пакістанам "неверагодна складаная" – гэтыя краіны тры разы ваявалі адна з адной. Разам з тым, прэзыдэнт адзначыў, што менавіта Індыі, дзе ён знаходзіцца з візітам, належыць вырашальны ўклад у забесьпячэньне стабільнасці ў Пакістане.
XS
SM
MD
LG