Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прадаў Індыі тавараў на 10 млрд


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў шэраг новых гандлёвых зьдзелак зь Індыяй у ходзе свайго візыту ў Мумбай. Індыйскія бізнэсоўцы выказалі на сустрэчы з дэлегацыяй ЗША зацікаўленьне закупіць пасажырскіх самалётаў і іншай амэрыканскай прадукцыі на суму каля 10 мільярдаў даляраў.

Прамаўляючы па выніках сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавой супольнасьці Барак Абама заявіў, што "Злучаныя Штаты разглядаюць Азію, асабліва Індыю – як рынак будучыні".

У нядзелю Абама накіроўваецца ў Дэлі, дзе ў яго заплянаваная сустрэча з прэм'ер-міністрам краіны Манмахамам Сінгам і прамова ў парлямэнце.
XS
SM
MD
LG