У адпаведнасьці зь Індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) ПРААН, Беларусь увайшла ў групу краінаў з высокім узроўнем разьвіцьця чалавечага патэнцыялу.
Разам зь Беларусьсю, што апынулася на 61-м месцы з 169, з краінаў былога СССР у групу краінаў з высокім узроўнем разьвіцьця чалавечага патэнцыялу ўвайшлі Літва (44), Латвія (48), Расейская Фэдэрацыя (65), Казахстан (66), Азэрбайджан (67), Грузія (74), Армэнія (76).
Эстонія (34) разам з Польшчай (41) увайшлі ў групу краінаў зь вельмі высокім узроўнем разьвіцьця чалавечага патэнцыялу, дзе лідзіруюць Нарвэгія (1), Аўстралія (2) і Новая Зэляндыя (3).
На апошнім 169-м месцы апынулася Зімбабвэ.
Індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу публікуецца ад 1990 году, таму сёлетная справаздача стала 20-ай юбілейнай.
Канцэпцыя разьвіцьця чалавечага патэнцыялу (human development) узьнікла ў процівагу традыцыйнаму разуменьню разьвіцьця як колькаснага росту матэрыяльных дабротаў і паслугаў. У канцэпцыі ўвага акцэнтуецца не на здольнасьці да прадукцыйнай працы (г.зн. эканамічная каштоўнасьць індывіду), а само разьвіцьцё чалавека праз пашырэньне магчымасьцяў выбару дзякуючы росту працягласьці жыцьця, адукацыі і даходу. Чалавечае разьвіцьцё разглядаецца як мэта і крытэрый грамадзкага прагрэсу, а не як сродак для эканамічнага росту. Распрацоўшчыкі лічаць, што перавага такой канцэпцыі – ў вылучэньні базавых крытэрыяў сацыяльнага разьвіцьця (даўгалецьце, адукацыя, даход), прыдатных для колькасных супастаўленьняў.
Індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу складаецца з трох раўназначных кампанэнтаў:
Для кожнага з прыватных індэксаў ўстаноўленыя фіксаваныя мінімальныя і максымальныя значэньні:
Выніковы індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу разьлічваецца як сярэднеарыфмэтычная сума значэньняў трох кампанэнтаў: індэксу даўгалецьця, індэкса адукацыі (які складаецца з індэксу пісьменнасьці з вагой у 2/3 і індэксу ахопу навучаньнем з вагой 1/3) і індэксу даходу.

- даходу, што вызначаецца паказчыкам валавога ўнутранага прадукту па парытэту пакупніцкай здольнасьці (ППЗ) у далярах ЗША;
- адукацыі, што вызначаецца паказчыкамі пісьменнасьці (з вагой у 2/3 індэксу) і долі навучэнцаў сярод дзяцей і моладзі ва ўзросьце ад 7 да 24 гадоў (з вагой у 1/3);
- даўгалецьця, што вызначаецца праз працягласьць прагназаванага жыцьця пры нараджэньні (чаканая працягласьць жыцьця).
Для кожнага з прыватных індэксаў ўстаноўленыя фіксаваныя мінімальныя і максымальныя значэньні:
- працягласьць прагназаванага жыцьця пры нараджэньні – 25 і 85 гадоў;
- пісьменнасьць дарослага насельніцтва – 0% і 100%;
- сукупная доля навучэнцаў сярод дзяцей і моладзі – 0% і 100%;
- рэальны ВУП на душу насельніцтва (ППЗ) – 100 і 40 тыс. даляраў.