Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задайце пытаньне Алесю Міхалевічу


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч
Сёньня госьцем праграмы "Начная Свабода" будзе прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Алесь Міхалевіч. Ён лічыць, што апазыцыйным прэтэндэнтам "ня трэба выбіраць адзінага кандыдата". "Лічу, што сёньня адзіны кандыдат не патрэбны. Варта было вызначыцца зь ім 2—3 гады таму. Але спрабаваць зьляпіць вобраз кандыдата ад апазыцыі, які задаволіць усіх, ужо надта позна", — гаворыцца ў заяве Міхалевіча, перададзенай у агенцтва Інтэрфакс.

На думку палітыка, "нават пры шырокай падтрымцы ніхто з заяўленых кандыдатаў, у тым ліку і ён сам, ня здолее набраць у першым туры больш за 50% галасоў". "Некалькі кандыдатаў, якія дзейнічаюць разам і арыентуюцца на розныя слаі насельніцтва, маюць шанец сабраць у сукупнасьці больш за палову галасоў", — адзначае А. Міхалевіч. Пры гэтым "выхад наймацнейшага ў другі тур аўтаматычна падыме яго на новую прыступку і можа зьмяніць настроі грамадзтва".

Палітык лічыць, што апазыцыя занадта турбуецца аб 15—20% пратэстнага электарату і забывае, як мінімум, пра 35—40% тых, якія сумняваюцца, якія не гатовыя галасаваць за любога прапанаванага апазыцыяй кандыдата. "Важна расьцягнуць гэтыя патэнцыйныя галасы на карысьць дэмакратычных кандыдатаў, інакш асноўная іх маса зноў падтрымае дзейную ўладу паводле прынцыпу "больш няма за каго", адзначае Міхалевіч.

Свае пытаньні спадару Міхалевічу можна задаць у камэнтарах да гэтага артыкулу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG