Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ унясе абмежаваныя зьмены ў Лісабонскае пагадненьне


Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін-сяброў Еўразьвязу дасягнулі згоды ў пытаньні ўнясеньня абмежаваных зьменаў у Лісабонскае пагадненьне. Пра гэта сёньня ў Брусэлі паведаміў прэзыдэнт Рады ЭЗ Герман ван Рампей.

Паводле ягоных слоў, лідэры ЭЗ дамовіліся даручыць Эўракамісіі распрацоўку праекту сталага мэханізму адказу на бюджэтныя крызысы, а прэзыдэнту Рады – на падставе гэтага распрацаванага мэханізму падрыхтаваць праект абмежаваных зьменаў ў Лісабонскага пагадненьне.

Мяркуецца, што прэзыдэнт ЭЗ агучыць свае прапановы падчас саміту сёлета ў сьнежні з тым, каб канчатковыя рашэньні можна было б прыняць ужо ў першай палове 2011 году.
XS
SM
MD
LG