Лінкі ўнівэрсальнага доступу

HRW крытыкуе Азэрбайджан


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абнародавала сваю справаздачу пра сытуацыю з свабодай прэсы ў Азэрбайджане. Паводле правабаронцаў, улады Азэрбайджану пасьлядоўна праводзяць палітыку для абмежаваньня свабоды слова. У прыватнасьці, зьвяртаецца ўвага, што распачынаюцца крымінальныя і адміністратыўныя справы супраць журналістаў на ініцыятыву высокапастаўленых чыноўнікаў.

Рэгіянальны дырэктар Human Rights Watch Рэйчыл Дэнбэр заклікала ўлады Азэрбайджану вызваліць з турмаў журналіста Эйнулу Фатулаева і двух маладых блогераў, а таксама скасаваць крымінальнае пакараньне за паклёп.
XS
SM
MD
LG