Кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Эўразьвязу ўхвалілі сёньня на саміце Рады ЭЗ у Люксэмбурзе фармат дарожнай мапы для ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму з Украінай.
Паведамляецца, што ў рамках гэтай праграмы экспэрты распрацуюць для Кіева два ўзроўні крытэраў: заканадаўча-прававыя і арыентыры іх практычнага выкананьня.
Міністры замежных спраў ЭЗ заявілі па выніках дыскусіі, што могуць узяць падыход да распрацоўкі дарожнай мапы для Ўкраіны за аснову аналягічнага працэсу ў дачыненьні да іншых краінаў-удзельніцаў праграмы Усходняе партнэрства. Гутарка вядзецца, у прыватнасьці, пра Грузію, Армэнію, Азэрбайджан, Малдову і Беларусь.
Раней прэм'ер-міністар Украіны Мікола Азараў заявіў, што Кіеў спадзяецца падпісаць пагадненьне аб бязьвізавым рэжыме з Эўразьвязам да сярэдзіны 2012 году.