Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ патрабуе ад Сербіі знайсьці Младзіча і Хаджыча


Міністры замежных спраў краін Еўразьвязу на сустрэчы ў Люксембургу дамовіліся перадаць заяўку Сербіі на уступленьне ў ЕЗ для разгляду Эўрапейскай камісіі. Гэта першы крок на шляху далучэньня Сербіі да Эўразьвязу. Афіцыйную заяўку Бялград падаў у сьнежні мінулага года. Цяперашняе рашэньне стала магчымым пасьля таго, як сербскія улады пагадзіліся пачаць перамовы з уладамі Косава, правінцыі, якая абвясьціла сваю незалежнасьць.

Разам з тым, у заяве міністраў гаворыцца, што умовай любых далейшых крокаў, накіраваных на уступленьне Сербіі ў ЕЗ, зьяўляецца ўпэўненасьць усіх дзяржаў Еўразьвязу ў тым, што Бялград ў поўнай меры супрацоўнічае з Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі. На практыцы гэта азначае, што ЕС патрабуе ад Сербіі знайсьці і выдаць у Гаагу былых камандзіраў басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіча і Горана Хаджыча, якія абвінавачваюцца ў ваенных злачынстваў.
XS
SM
MD
LG