Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя накіруе рыс у КНДР


Сёння Паўднёвая Карэя ўпершыню за апошнія 3 гады накіруе ў Паўночную Карэю харчовую гуманітарную дапамогу.

Карабель з 5-ю тысячамі тон рысу на борце накіруецца ў Кітай, адкуль харчаваньне будзе перавезена ў паўночныя раёны КНДР, нядаўна пацярпелыя ад паводкі. Рысу, паводле падлікаў Чырвонага Крыжа, павінна хапіць для забесьпячэньня 100 тысяч чалавек на працягу прыкладна 100 дзён.

Да 2008 года Сеул штогод накіроўваў КНДР, з якой Паўднёвая Карэя афіцыйна да гэтага часу знаходзіцца ў стане вайны, каля 300 тысяч тон рысу ў год. Пастаўкі спыніліся пасьля прыходу да улады прэзыдэнта Лі Мен Бака, які назваў умовай іх працягу адмову Паўночнай Карэі ад ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG