Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія: апазыцыя перамагае ў Сэнаце


У Чэхіі левацэнтрысцкая апазыцыйная партыя Сацыял-дэмакратаў перамагла на прамежкавых выбарах у Сэнат. Чэскі статыстычны камітэт паведамляе, што апазыцыянэры атрымалі 12 мандатаў з 27 магчымых. Кіроўныя Грамадзянскія дэмакраты атрымалі 8 месцаў, іх саюзьнікі па кааліцыі – 2. Усяго ў чэскі Сэнат уваходзіць 81 дэпутат.

Вырашальная роля сацыял-дэмакратаў у верхняй палаце дазволіць ім запаволіць прыняцьце рашэньняў аб скарачэньні выдаткаў, а таксама перашкодзіць плянам ураду павялічыць колькасьць чэскага кантынгенту ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG