Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ заклапочаны дэмакратыяй ва Ўкраіне


Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня Штэфан Фюле акрэсьліў стан украінскай палітыкі і дэмакратычных свабодаў у краіне напярэдадні мясцовых выбараў як пагрозьлівы. Ён дадаў, што збліжэньне з Эўропай мажлівае толькі пры ўмове павагі да асноўных правоў чалавека і датрыманьня свабоды прэсы.

Слуханьні па ўкраінскай тэматыцы адбываліся пры амаль пустой залі пасяджэньняў – з 736 эўрадэпутатаў прысутнічалі толькі некалькі дзясяткаў.

У чацьвер Эўрапарлямэнт мае разгледзець рэзалюцыю аб становішчы ва Ўкраіне напярэдадні мясцовых выбараў.
XS
SM
MD
LG