Эўрапейская камісія паведаміла, што ня будзе дамагацца ўвядзеньня прававых санкцый супраць Францыі ў сувязі зь нядаўняй дэпартацыяй адтуль 8 тыс. цыганоў, у асноўным грамадзян Румыніі і Баўгарыі.
Вівіан Рэдынг, сябра Эўракамісіі, якая курыруе прававыя пытаньні, паведаміла сёньня, што Францыя пагадзілася з патрабаваньнем камісіі – прывесьці сваё заканадаўства ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі Эўразьвязу аб свабодзе перамяшчэньня грамадзян унутры Эўразьвязу.
Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі вітаў рашэньне Эўракамісіі, заявіўшы, што абвінавачваньні ў дыскрымінацыі цыганоў, якія гучалі на адрас французскіх уладаў, былі несправядлівыя ад самага пачатку.