Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя адмовіла заснавальніку Wikileaks у прытулку


Іміграцыйныя ўлады Швэцыі адмовіліся прадставіць від на жыхарства Джуліану Асанжу, заснавальніку сайту Wikileaks, дзе публікаваліся сакрэтныя дакумэнты ўраду ЗША.

Аўстралійскі журналіст і праграміст Ассанж падаў 18 жніўня заяву на прадстаўленьне яму віду на жыхарства і права на працу ў Швэцыі, заканадаўства якой забясьпечвае абарону грамадзянам, якія паведамляюць аб парушэньнях або злоўжываньнях у кампаніях або дзяржаўных установах.

Прадстаўнік міграцыйнай камісіі Гуніла Вікстром паведаміла, што ўчора прашэньне Асанжа было адхілена. Яна адмовілася назваць прычыну такога рашэньня, спаслаўшыся на прыватнасьць справы.

Імя заснавальніка Wikileaks стала вядомым пасьля таго, як на заснаваным ім сайце ў ліпені 2010 году былі апублікаваныя 76 тыс. сакрэтных рапартаў амэрыканскіх вайскоўцаў, якія тычацца ваенных дзеяньняў у Афганістане.
XS
SM
MD
LG