Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяры паводкі ў Тайляндзе


Пяць чалавек загінулі, тысячы часова пераселеныя ў выніку паводкі ў паўночна-ўсходнім Тайляндзе, якое мясцовыя сыноптыкі назвалі самым моцным у гэтым рэгіёне за 50 гадоў, паведамляе газэта Bangkok Post.

Паводка пачалося тры дні таму ў правінцыі Накхон Ратчасіма (іншая назва – Корат) у выніку моцных дажджоў. Учора ў раёне Пакчонг адбыўся сход вадзянога патоку пры прарыве ірыгацыйнай плаціны і разьліваньня горнага вадасховішча. У выніку бедзтва, што абрынуўся на эвакуяваны напярэдадні раён, загінулі пяць чалавек, якія знаходзіліся там насуперак папярэджаньням паліцыі ды службаў грамадзянскай абароны.
XS
SM
MD
LG