Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Польшча дамовіліся пра газ



Расейская кампанія "Газпром экспарт" і польскія PGNiG, Gaz-System і сумеснае прадпрыемства EuRoPol Gaz ўзгаднілі пытаньні паставак газу ў Польшчу і яго транзыту ў Эўропу па польскай тэрыторыі, паведамляе Інтэрфакс.

Перамовы прайшлі ў Маскве пры ўдзеле прадстаўнікоў урадаў абедзьвюх краін і Эўрапейскай камісіі. Парафіраваныя адпаведныя праекты дакумэнтаў.

Тэрміны кантрактаў на пастаўку расейскага газу ў Польшчу і яго транзыт па трубаправодзе Ямал-Эўропа застаюцца нязьменнымі (2022 і 2019 гады адпаведна). Узгоднена паступовае павелічэньне аб'ёмаў паставак расейскага газу ў Польшчу. Бакі дамовіліся, што будуць імкнуцца да падаўжэньня кантракту на транзыт газу.

Ўзгодненыя прынцыпы вызначэньня стаўкі тарыфу на транзыт газу, ўрэгуляваныя пытаньні плацяжоў за транзыт у 2006-2009 гадах.
XS
SM
MD
LG