Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн. Асуджаны ваеўнік "Аль-Каіды"


У Емэне асуджаны да сьмяротнага пакараньня ваеўнік "Аль-Каіды" прызнаны вінаватым у арганізацыі шэрагу тэрактаў, накіраваных
супраць ваенных кропак і аб'ектаў нафтавай індустрыі.

Салех аль-Шош прызнаў сябе вінаватым у арганізацыі як найменей сямі выбухаў, у выніку якіх загінулі некалькі чалавек. Ён заявіў, што не будзе аспрэчваць прысуд.

За апошнія гады ў Емэне да сьмяротнага пакараньня былі асуджаныя некалькі ваеўнікоў "Аль-Каіды", аднак ніводзін з вэрдыктаў пакуль не выканалі.
XS
SM
MD
LG