Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс паабяцаў забясьпечыць беларускія НПЗ нафтай на 200 гадоў


У Менску з працоўным візытам знаходзіцца прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Сёньня адбыліся ягоныя перамовы зь беларускім лідэрам Аляксандрам Лукашэнкам. Прэзыдэнты абмяняліся падзякамі адзін аднаму за дапамогу ў будаўніцтве эканомікі краінаў.

Сярод іншага бакі абмеркавалі пастаўкі вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь.Чавэс паабяцаў, што «беларускім НПЗ ня будзе не хапаць нафты цягам 200 гадоў». Прэзыдэнт Вэнэсуэлы таксама адзначыў, што на перамовах у фармаце «сам насам», якія доўжыліся тры з паловай гадзіны, ён абмеркаваў з Лукашэнкам «новыя мэханізмы» супрацоўніцтва дзьвюх краінаў.
XS
SM
MD
LG