Прэзыдэнт ЗША Барак Абама мае сёньня агучыць рашэньне адносна таго, ці падаваць скаргу ў міжнародныя структуры на Кітай. Краіны Захаду мяркуюць, што Пэкін незаконна падтрымлівае сваіх экспарцёраў, заніжаючы курс сваёй нацыянальнай валюты юань.
Значная група кангрэсмэнаў патрабуе ўвесьці супраць Кітаю штрафныя санкцыі. Яны аргумэнтуюць, што амэрыканскія прадпрыемствы вымушаныя скарачаць працоўныя месцы з-за несумленнай канкурэнцыі.
Тым часам прэсавы сакратар міністэрства гандлю Кітаю сказаў, што курс юаню не павінен выкарыстоўвацца ў якасьці "казла адпушчэньня" за эканамічныя праблемы ЗША.