Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэжад завяршыў візыт у Лібан


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад сёньня завяршыў афіцыйны візыт у Лібан, дзе правёў перамовы з прэзыдэнтам Мішэлем Сулейманам. Ахмадзінэжад заявіў, у прыватнасьці, што Іран імкнецца быць саюзьнікам ўсяго лібанскага народу, а ня толькі шыітаў. Іранскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што абедзьве краіны маюць аднолькавы падыход што да супрацьстаяньня "сіянісцкай агрэсіі".

ЗША, Ізраіль і шэраг празаходніх лібанскіх палітыкаў выказалі занепакоенасьць у сувязі зь візытам іранскага прэзыдэнта, які, на іх думку, спрыяе дэстабілізацыі ўсяго рэгіёну.
XS
SM
MD
LG