Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чылі выратаваныя ўсе 33 гарнякі


У Чылі завяршылася выратаваньне гарнякоў, якія два месяцы знаходзіліся пад зямлёй. Выратаваныя ўсе 33 гарнякі. Знаходзячыся пад зямлёй з часу аварыі 5 жніўня, яны паставілі своеасаблівы рэкорд выжываньня ў вельмі складаных умовах.

Падыманьне людзей на зямлю ў адмысловай капсуле прайшла хутчэй, чым меркавалася. Капсула апускалася на глыбіню, большую за 600 мэтраў.

На паверхні гарнякоў сустракалі сваякі, калегі, сябры. На месцы знаходзіўся таксама прэзыдэнт краіны Сэбаст'ян Піньера з жонкай. Зьяўленьне кожнага гарняка суправаджалася воплескамі.
XS
SM
MD
LG