Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай не дапускае нарвэжцаў да Лю Ся, жонкі нобэлеўскага ляўрэата


Нарвэгія заклікала ўлады Кітаю зьняць абмежаваньні зь Лю Ся, жонкі сёлетняга ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Лю Сяобо, пасьля таго, як нарвэскім дыпляматам не дазволілі зь ёй сустрэцца.

Прэсавы сакратар МЗС Нарвэгіі Рангілд Імэрсьлюнд паведаміў, што супрацоўнікі нарвэскай амбасады паспрабавалі прыйсьці ў дом Лю Ся, але былі спыненыя афіцыйнымі кітайскімі асобамі. Лю Ся была зьмешчаная фактычна пад хатні арышт пасьля таго, як яе муж, 54-гадовы дысыдэнт, які знаходзіцца за кратамі, 8 кастрычніка атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.
XS
SM
MD
LG