Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынцы адрынулі ўмову Ізраілю


Палестынскі бок адрынуў умову падаўжэньня мараторыю на будаўніцтва ў габрэйскіх паселішчах, якую сёньня назваў у выступе ў Кнэсэце прэм'ер-міністар Ізраілю Біньямін Нетаньяху. Для гэтага палестынцы павінны прызнаць Ізраіль як габрэйскую дзяржаву.
У адказ высокапастаўлены палестынскі прадстаўнік Саэб Эрэкат адзначыў, што пытаньне пра габрэйскі характар дзяржавы ня мае нічога агульнага з крызысам вакол магчымага спыненьня наўпроставых палестынска-ізраільскіх кантактаў.

Раней палестынцы заявілі, што пакінуць мірныя перамовы, калі мараторый, тэрмін якога завяршыўся пры канцы верасьня, ня будзе падоўжаны.
XS
SM
MD
LG