Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз дапамагае Вугоршчыне


Экспэрты Эўрапейскага Зьвязу далучыліся да ліквідацыі выцеку таксычных рэчываў з пашкоджанага рэзэрвуара на камбінаце на захадзе Вугоршчыны.

Група экспэртаў Эўразьвязу будзе працаваць над аднаўленьнем тэрыторыяў, залітых атрутнымі рэчывамі, і над ацэнкай патэнцыйнай пагрозы.

Асноўнай праблемай застаецца зьмяншэньне шкодных наступстваў новага выцяканьня з аварыйнага рэзэрвуара, якое, на думку вугорскіх уладаў, непазьбежнае. Пачалося будаўніцтва дамбы.

У выніку аварыі, якая здарылася 4 кастрычніка, 7 чалавек загінулі, каля 150 параненыя.
XS
SM
MD
LG