Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заклікае Іран да супрацы


Расея заклікала Іран наладзіць супрацоўніцтва зь Міжнародным агенцтвам атамнай энэргіі (МАГАТЭ).

Як заявіў расейскі прадстаўнік пры ААН Віталі Чуркін, Тэгеран сам мае быць зацікаўлены ў пачатку канструктыўнага дыялёгу з “шасьцёркаю” міжнародных пасярэднікаў для ўрэгуляваньня сытуацыі вакол іранскай ядзернай праграмы.

Чуркін ізноў заклікаў да разьвязаньня іранскай праблемы дыпляматычнымі мэтадамі. Паводле расейскага прадстаўніка, санкцыі ААН супраць Тэгерану былі скіраваныя на тое, каб аднавіць перамовы бакоў і падахвоціць Іран да паўнацэннай супрацы з МАГАТЭ.
XS
SM
MD
LG