Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найвялікшы прэс-тур для расейскіх журналістаў


Болей за 100 расейскіх журналістаў, якія 1 кастрычніка запрошаныя на інтэрвію зь беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам, ужо знаходзяцца ў Менску і прыступілі да актыўнага знаёмства зь беларускімі дасягненьнямі.

Паводле прэсавай службы беларускага прэзыдэнта, журналісты прадстаўляюць 60 расейскіх рэгіёнаў, у тым ліку фэдэральныя расейскія СМІ, а таксама мэдыі Саюзнай дзяржавы Беларусі ды Расеі.

Адзначаецца, што падобны расейскі прэс-тур у Беларусь ужо восьмы па ліку. Звычайна групы складаліся з 70-80 чалавек. Сёньняшняя — самая вялікая паводле сваёй колькасьці.

У якасьці ключавых тэмаў прэсавай канфэрэнцыі 1 кастрычніка названыя наступныя: «беларуская мадэль», праблемы беларуска-расейскіх дачыненьняў, пазытыўны досьвед Беларусі як арыентыр для расейскіх уладаў, праблемы расейскіх рэгіёнаў як пацьверджаньне правільнасьці сацыяльна-эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца беларускімі ўладамі і г.д.

Расейскія аглядальнікі адзначаюць, што цяперашні прэсавы тур мае асаблівае значэньне ў кантэксьце актыўнай фазы прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі і абвастрэньня канфлікту паміж афіцыйным Мінскам і Крамлём.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG