Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз павіншаваў Вэнэсуэлу


Эўразьвяз павіншаваў кіраўніцтва Вэнэсуэлы з выбарамі ў парлямэнт, у выніку якіх заканадаўчы орган краіны стаў шматпартыйным.

У заяве ЭЗ адзначаецца, што выбары прайшлі мірна, пры ўдзеле ўсіх палітычных сілаў, аднак без доўгатэрміновых назіральнікаў. "Новае скліканьне парлямэнту стане добрай асновай для ўзноўленага і прадуктыўнага палітычнага дыялёгу на дабро народу Вэнэсуэлы", - гаворыцца ў заяве.

На парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі 26 верасьня кіроўная сацыялістычная партыя пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Уга Чавэса ўтрымала бальшыню месцаў у Нацыянальнай асамблеі, але страціла кастытуцыйную большасьць. Апазыцыя атрымала больш траціны мандатаў.
XS
SM
MD
LG